ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 13 красавіка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 лютага 2021, 13:56

Міністэрства аховы здароўя прапануе абмеркаваць парадак праходжання інтэрнатуры і здачы кваліфікацыйнага экзамену

Фота з архіва
Фота з архіва

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Міністэрства аховы здароўя, які датычыцца праходжання ўрачамі, правізарамі інтэрнатуры і (або) здачы кваліфікацыйнага экзамену, у тым ліку без праходжання інтэрнатуры, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала.

У краіне ўводзіцца новая форма прафесійнай падрыхтоўкі ўрачоў-спецыялістаў - рэзідэнтура - і адмяняецца дзеючая падрыхтоўка ў клінічнай ардынатуры.

Урэгулявана магчымасць здачы кваліфікацыйнага экзамену без праходжання інтэрнатуры пасля першага года падрыхтоўкі ў рэзідэнтуры па спецыяльнасці, што адпавядае спецыяльнасці інтэрнатуры. Пры гэтым індывідуальны план і праграма рэзідэнтуры не менш як на 75 працэнтаў павінны адпавядаць плану і праграме інтэрнатуры. Захавана магчымасць здаць кваліфікацыйны экзамен без праходжання інтэрнатуры тым, у каго была падрыхтоўка ў клінічнай ардынатуры за межамі рэспублікі, пацверджаная адпаведным дакументам.

Замацаваны асноўныя падыходы да вызначэння спецыяльнасці інтэрнатуры ў залежнасці ад спецыяльнасці вышэйшай адукацыі. Прадастаўлена магчымасць змяніць спецыяльнасць інтэрнатуры, калі арганізацыі аховы здароўя спатрэбіцца падрыхтаваць урача-інтэрна па іншай спецыяльнасці інтэрнатуры, што дасць магчымасць своечасова вырашыць праблемы кадравага забеспячэння.

Што датычыцца парадку здачы кваліфікацыйнага экзамену без праходжання інтэрнатуры, вызначана, што ён прымаецца кваліфікацыйнай камісіяй БелМАПА, склад якой зацвярджаецца загадам акадэміі па ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 24 лютага па 6 сакавіка 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі