Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 верасня 2021, 18:11

Міністэрства аховы здароўя пракаменціравала рашэнне аб зняцці абмежаванняў на пасажырскія авіязносіны з Расіяй

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрствам аховы здароўя Беларусі сумесна з Федэральнай службай па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека Расіі праводзіцца сумесная работа па забеспячэнні санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва ва ўмовах распаўсюджвання COVID-19, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

"На гэтым этапе спецыялістамі дзвюх краін прынята рашэнне аб зняцці ўсіх абмежаванняў на пасажырскія авіязносіны з Расійскай Федэрацыяй, якія былі ўведзены ў сувязі са з'яўленнем і распаўсюджваннем COVID-19. Абмежаванні на пасажырскія авіязносіны з Расійскай Федэрацыяй будуць зняты з 21 верасня 2021 года", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

У Міністэрстве аховы здароўя нагадалі, што для мінімізацыі негатыўнага ўплыву эпідсітуацыі для бесперашкоднага перамяшчэння грамадзян паміж дзяржавамі Еўразійскага эканамічнага саюза ўкаранёны мабільны дадатак "Падарожнічаю без COVID-19". Ён дае магчымасць грамадзянам прадстаўляць адмоўны вынік лабараторнага даследавання на COVID-19 у электронным выглядзе.

У гэтым годзе для аператыўнай карэкціроўкі прынятых мер сумесна з НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Пастэра (Санкт-Пецярбург) праводзіцца сераэпідэміялагічнае даследаванне па ацэнцы папуляцыйнага імунітэту насельніцтва да COVID-19. Цяпер завяршаецца другі этап даследавання. Таксама вядзецца малекулярна-эпідэміялагічнае назіранне і вывучэнне генетычных змяненняў каранавіруса SARS-CoV-2 на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку сумесна з ЦНДІ эпідэміялогіі (Масква).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі