Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 чэрвеня 2021, 12:51

Міністэрства аховы здароўя пракаменціравала меры дзяржпадтрымкі пры будаўніцтве жылля для медыкаў, якія атрымліваюць кавідныя надбаўкі

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Малазабяспечаныя медработнікі, якія атрымліваюць надбаўкі ў адпаведнасці з указам ад 16 красвіка 2020 года нумар 131 "Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў аховы здароўя", могуць прэтэндаваць на дзяржпадтрымку пры будаўніцтве жылля, паведаміў журналістам галоўны спецыяліст юрыдычнага аддзела Міністэрства аховы здароўя Мікіта Ткачонак, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Савет Міністраў унёс змяненні ў палажэнне аб аднясенні грамадзян да катэгорыі малазабяспечаных для атрымання дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылога памяшкання. Адпаведная пастанова ўрада ад 19 чэрвеня 2021 года нумар 350 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дакументам, у прыватнасці, адрэгуляваны пытанні пастаноўкі маючых патрэбу ў дзяржаўнай падтрымцы медыкаў і сацработнікаў, якім выплачваюць надбаўкі за работу з кавіднымі хворымі, на атрыманне дзяржпадтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылля.

Як растлумачыў Мікіта Ткачонак, змяненні ў гэта палажэнне ўнесены ў сувязі з раней існаваўшым прававым прабелам. Гэта датычылася ўрачоў-спецыялістаў, медыцынскіх работнікаў з сярэдняй медыцынскай адукацыяй, а таксама іншых работнікаў аховы здароўя, якія кантактуюць з кавіднымі хворымі і атрымліваюць дадатковую надбаўку да заработнай платы ў адпаведнасці з указам нумар 131. Некаторыя з іх адносяцца да катэгорыі малазабяспечаных.

"Узнік прававы прабел, які заключаецца ў тым, што гэтыя работнікі пры атрыманні надбаўкі не могуць адносіцца да названай катэгорыі работнікаў (малазабяспечаных. - Заўвага БЕЛТА) і ім пасля атрымання апошняй кавіднай надбаўкі неабходна чакаць 12 месяцаў і потым звярнуцца для атрымання дзяржпадтрымкі", - сказаў галоўны спецыяліст.

Для ўстаранення прававога прабелу Міністэрства аховы здароўя сумесна з Мінбудархітэктуры, Мінпрацы і Мінфінам у рабочым парадку распрацавала праект аб унясенні змяненняў у названае палажэнне. Пастанова ўрада ад 19 чэрвеня 2021 года нумар 350 уступае ў сілу 23 чэрвеня. Работнікі аховы здароўя, а таксама арганізацый, якія аказваюць сацыяльныя паслугі, што адносяцца да малазабяспечаных, могуць прэтэндаваць на атрыманне дзяржаўнай падтрымкі.

Як паведамлялася раней, штомесячныя надбаўкі для медыкаў і сацработнікаў устаноўлены ў адпаведнасці з указам ад 16 красавіка 2020 года нумар 131 "Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў аховы здароўя" і ад 18 мая 2020 года нумар 169 "Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў арганізацый, якія аказваюць сацыяльныя паслугі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі