Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 сакавіка 2020, 18:26

Міністэрства аховы здароўя плануе закупку экспрэс-тэстаў на каранавірус COVID-19

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя плануе закупку экспрэс-тэстаў на каранавірус COVID-19, паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік у час стрыму для студэнтаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Заданне на закупку экспрэс-тэстаў ужо размешчана, гэта значыць, закупка плануецца", - сказаў Уладзімір Каранік. Разам з тым, паводле яго слоў, цяпер вывучаецца дакладнасць існуючых узораў. Важна выбраць тыя, у якіх найменшая рызыка памылкова адмоўных заключэнняў.

"Мы заказалі некалькі дзясяткаў тысяч экспрэс-тэстаў, якія будзем размяшчасць у прыёмных пакоях", - адзначыў міністр.

Што датычыцца антысептыкаў для апрацоўкі рук, цяпер іх у аптэках дастаткова. Улічваючы павялічаную патрэбнасць, частка прадпрыемстваў перапрафілявала сваю вытворчасць на выпуск гэтых сродкаў. Больш таго, Міністэрства аховы здароўя дазволіла аптэкам адпускаць юрыдычным асобам антысептыкі ў дазіроўцы 0,5-1 л без рэцэпта, але па безнаяўным разліку.

Таксама асвоены выпуск касцюмаў біялагічнай аховы. Нарошчваецца вытворчасць медыцынскіх масак. У краіне запусцяць вытворчасць рэспіратараў другога класа аховы для медработнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі