Сцяг Серада, 4 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 снежня 2024, 11:00

Міністэрства аховы здароўя перагледзела нормы часу і расходу матэрыялаў на платныя прыёмы ўрачоў

Фота з архіва
Фота з архіва
4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя ўстанавіла нормы часу і расходу матэрыялаў на платныя медыцынскія паслугі па прыёмах (кансультацыях) урачамі-спецыялістамі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя нумар 155 ад 16 лістапада 2024 года, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Размова ідзе аб медпаслугах, якія аказваюцца юрыдычнымі асобамі незалежна ад іх формы ўласнасці і падпарадкаванасці, а таксама індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

Як растлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя, дакумент распрацаваны для ўдасканалення дзеючых нарматыўных дакументаў для разліку тарыфаў на платныя медыцынскія паслугі па прыёмах (кансультацыях) урачамі-спецыялістамі. Нормы расходу матэрыялаў актуалізаваны з улікам практыкі іх прымянення.

У адпаведнасці з пастановай нумар 155 устаноўлены наступныя нормы часу: на першасны прыём урача-спецыяліста - 25 мінут; на паўторны прыём урача-спецыяліста - 15 мінут; кансультацыя ўрача-спецыяліста, які мае кваліфікацыйную катэгорыю - 30 мінут; кансультацыя ўрача-спецыяліста, які мае вучоную ступень, вучонае званне, акадэмічнае вучонае званне - 60 мінут.

Пастанова не распаўсюджваецца на прыём (кансультацыі) урачоў стаматалагічнага профілю - нормы часу і расходу матэрыялаў на платныя медыцынскія паслугі па стаматалогіі вызначаны ў пастанове Міністэрства аховы здароўя нумар 75 ад 24 красавіка 2024 года.

Пастанова нумар 155 уступае ў сілу з 1 лютага 2025 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі