
Навіны сюжэта
"Каранавірус: апошнія навіны"
27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя распрацавала памятку пры бессімптомным або лёгкім ходзе COVID-19, паведамляе БЕЛТА.
Спецыялісты расказалі, як паводзіць сябе пры бессімптомным або лёгкім ходзе хваробы, што рабіць, калі вы прышчэплены і не адносіцеся да групы рызыкі, каму можна заставацца дома, а каму лепш пагадзіцца на шпіталізацыю.
Рэкамендацыі датычацца асобна тых, хто быў вакцынаваны/рэвакцынаваны супраць COVID-19 або хварэў на гэту інфекцыю менш за 6 месяцаў таму, а таксама тых, хто не прайшоў вакцынацыю (альбо зрабіў гэта больш як паўгода таму) і не хварэў або хварэў даўно.
Рэкамендацыі размешчаны на сайце Міністэрства аховы здароўя.-0-