Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 лістапада 2022, 12:55

Міністэрства аховы здароўя не прагназуе сур'ёзнага змянення абстаноўкі з COVID-19 у Беларусі

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя не прагназуе сур'ёзнага змянення абстаноўкі з COVID-19 у Беларусі, заявіў журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч пасля цырымоніі перадачы Беларусі ад КНР гуманітарнага грузу - 2 млн доз вакцыны супраць каранавіруса, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Той штам, які распаўсюджваецца, даволі лёгкі, не суправаджаецца цяжкімі выпадкамі і вялікім узроўнем шпіталізацыі, таму і мы не прагназуем у гэтых адносінах сур'ёзнага змянення абстаноўкі. Але падкрэслю: мы не прагназуем гэтага зыходзячы з таго, што ў нас сфарміравана даволі моцная імуналагічная праслойка, звязаная перш за ўсё з планавай вакцынацыяй, якой мы задаволены", - сказаў Дзмітрый Піневіч.

На сёння ў Беларусі вакцынавана супраць COVID-19 70 працэнтаў насельніцтва, прычым 60 працэнтаў прайшло бустарызацыю. Міністр заўважыў, што гэта дасягненне, якое дае магчымасць даволі спакойна прагназаваць развіццё эпідэмічнай сітуацыі. Ён падкрэсліў, што вакцынацыя з'яўляецца найбольш дзейснай прафілактычнай мерай.

Дзмітрый Піневіч заўважыў, што ў пачатку сезона назіралася некаторае павышэнне захваральнасці, але яно было ў поўнай меры прагназуемым. "Гэты ўздым завяршыўся, але мы павінны быць гатовы да любога развіцця падзей. Мы не прагназуем цяжкія падзеі, але пры гэтым павінны быць у поўнай меры гатовы. Першае - вакцынацыя, другое - гатоўнасць амбулаторнай і стацыянарнай сеткі да выклікаў па ўсіх напрамках", - сказаў ён.

Што датычыцца вакцынацыі, міністр заўважыў, што ў краіне вядзецца штодзённы маніторынг наяўнасці прэпаратаў "Кожны тыдзень мы глядзім астаткі вакцын, прычым усіх вакцын. Наша задача - забяспечыць камбінацыю. Камусьці падыходзіць вектарная, камусьці інактываваная. Ва ўсіх вакцынных пунктах вакцыны розных вытворцаў, рознай накіраванасці", - заўважыў ён.

Адзначым, што Кітай перадаў Беларусі чарговую партыю гуманітарнага грузу - 2 млн доз вакцыны супраць кавід-інфекцыі і столькі ж шпрыцаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі