Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 верасня 2024, 17:37

Міністэрства аховы здароўя: дзецям пры хваробе да пяці дзён даведка ва ўстанову адукацыі не спатрэбіцца

Фота з архіва
Фота з архіва
6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У перыяд уздыму захваральнасці на вірусныя інфекцыі дзецям пры хваробе да пяці дзён даведка ва ўстанову адукацыі не спатрэбіцца, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Размова ідзе аб даведцы формы, устаноўленай дадаткам 2 да пастановы Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны нумар 1/1 ад 4 студзеня 2018 года, і (або) даведцы формы нумар 1 здр/у-10 "Медыцынская даведка аб стане здароўя". Яна ўстаноўлена дадаткам нумар 1 да пастановы Міністэрства аховы здароўя нумар 92 ад 9 ліпеня 2010 года.

У Міністэрстве аховы здароўя падкрэслілі, што калі ў дзяцей выяўлена вострае рэспіраторнае віруснае захворванне, то дзіця або малады чалавек можа адсутнічаць на занятках ва ўстановах адукацыі (дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай) на працягу пяці дзён. Гэта магчыма, каб прадухіліць актыўнае распаўсюджванне інфекцый.

Прадастаўляць даведку аб часовай непрацаздольнасці на гэтыя пяць дзён хваробы не патрабуецца, дадалі ў міністэрстве.

У Міністэрстве аховы здароўя нагадалі, што гэта правіла ўстаноўлена пісьмом Міністэрства аховы здароўя нумар 2-1-7/20422 ад 6 кастрычніка 2023 года і дзейнічае да асаблівага распараджэння.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі