Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 лютага 2022, 10:47

Міністэрства аховы здароўя дазволіла ўрачам устанаўліваць дыягназ "інфекцыя COVID-19" без тэсціравання

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя дазволіла ўрачам устанаўліваць дыягназ "інфекцыя COVID-19" пры наяўнасці клінічных і/або рэнтген-тамаграфічных даных - без правядзення абавязковага ПЛР-тэсціравання або антыген-тэсціравання на амбулаторным этапе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Выключэнне складаюць тыя выпадкі, калі патрабуецца шпіталізацыя пацыента ў стацыянар. Загад нумар 108 падпісаны ў Міністэрстве аховы здароўя 31 студзеня 2022 года.

Згодна з дазорнымі даследаваннямі беларускіх эпідэміёлагаў цяпер пераважае вірус SARS-CoV-2. Як адзначаюць спецыялісты, рэзультат лабараторнага тэста на COVID-19 ніяк не ўплывае на лячэнне. Этыятропнага лячэння ад каранавіруснай інфекцыі як такога няма. Калі захворванне праходзіць у лёгкай форме, то пацыент знаходзіцца на лячэнні ў дамашніх умовах. Ён выконвае ўсе рэкамендацыі ўрача, у тым ліку шмат п'е, выкарыстоўвае парацэтамол пры павышэнні тэмпературы і звычайнае сімптаматычнае лячэнне. Калі медработнікі ўстанаўліваюць дыягназ "пнеўманія", то адпаведна яе і будуць лячыць.

У Міністэрстве аховы здароўя растлумачылі, што гэта норма прынята для зніжэння рызыкі заражэння вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі, у тым ліку інфекцыяй COVID-19, пры наведванні амбулаторна-паліклінічных арганізацый.

Акрамя таго, крыху зменена тактыка работы амбулаторных устаноў. Як расказала першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Краткова, пры адсутнасці клінічных сімптомаў урачам дазволена выдаваць лісткі непрацаздольнасці да 7 дзён. Калі ёсць клінічныя праявы - да 10 дзён. Калі ёсць якія-небудзь праявы, якія патрабуюць больш працяглага лячэння, - да 21 дня.

Паводле слоў Алены Кратковай, асаблівасцю цяперашняга ўздыму з'яўляецца тое, што клінічныя праявы ўзнікаюць даволі хутка, гэта значыць інкубацыйны перыяд скараціўся. Стала меншай і працягласць захворвання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі