Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 ліпеня 2021, 13:26

Міністэрства аховы здароўя дало рэкамендацыі спецыялістам па вакцынацыі ад СOVID-19 пры некаторых захворваннях

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве аховы здароўя падрыхтаваны абноўленыя рэкамендацыі па вакцынацыі супраць СOVID-19 для спецыялістаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

На аснове рэкамендацый СААЗ, вынікаў новых даследаванняў дапоўнены раздзелы, якія датычацца тактыкі і эфектыўнасці вакцынацыі.

Уключаны новыя раздзелы, якія датычацца вакцынацыі людзей з паталогіяй эндакрыннай, сардэчна-сасудзістай сістэм, тактыкі вакцынацыі людзей з анкалагічнымі захворваннямі, ВІЧ-інфекцыяй, туберкулёзам і іншымі захворваннямі.

Пры падрыхтоўцы рэкамендацый эксперты грунтаваліся на існуючых выніках вывучэння эфектыўнасці і профілю бяспекі пры вакцынацыі пацыентаў з рознай хранічнай паталогіяй, выніках уласных даследаванняў, рэкамендацыях профільных Міжнародных асацыяцый.

Рэкамендацыі размешчаны на сайце Міністэрства аховы здароўя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі