ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 3 снежня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 кастрычніка 2020, 19:23

Міністэрства аховы здароўя дало рэкамендацыі спартыўным аб'ектам па рабоце ва ўмовах COVID-19

Фота з архіва
Фота з архіва

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя дало рэкамендацыі па арганізацыі работы спартыўных аб'ектаў, правядзенні спартыўных трэніровак і спаборніцтваў з улікам эпідэміялагічнай абстаноўкі па COVID-19, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Так, рэкамендуецца арганізаваць штодзённы "ўваходны фільтр", што дасць магчымасць не дапускаць да ўдзелу ў рабоце, трэніроўках, спартыўных i iншых мерапрыемствах людзей з прыкметамі рэспіраторнай інфекцыі (кашаль, павышаная тэмпература цела 37° і больш і г.д.). Пры гэтым неабходна ўлічваць колькасць людзей, якія прыходзяць на аб'ект да пачатку рабочага дня, трэніроўкі, спартыўныя мерапрыемствы адначасова, каб пазбегнуць скопішча.

Неабходна забяспечыць работнікаў і абслуговы персанал, а таксама трэнераў і спартсменаў неабходным запасам масак (зыходзячы з працягласці рабочай змены і кратнасці іх змены не радзей як 1 раз у 2 гадзіны), сродкамі дэзынфекцыі скуры рук.

Адзначаецца важнасць захавання сацыяльнай дыстанцыі паміж работнікамі, абслуговым персаналам, спартсменамі (па-за трэніроўкамі, спаборніцтвамі) не менш як 1,5 м. У месцах масавага збору людзей неабходна нанесці адпаведную сігнальную разметку.

Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе праводзіць дэзынфекцыю спартыўнага інвентару калектыўнага выкарыстання, а таксама спартыўных прылад пасля кожнай трэніроўкі, спаборніцтва. Па магчымасці за кожным спартсменам варта замацаваць індывідуальны інвентар, гэта датычыцца негрупавых відаў спорту.

Спартсменам у час знаходжання на спартаб'екце, за выключэннем перыяду трэніроўкі або спаборніцтва, трэба насіць маску. Важна, каб у адной раздзявалцы адначасова была мінімальная колькасць спартсменаў. Па магчымасці лепш выкарыстоўваць некалькі раздзявалак.

Таксама дадзены рэкамендацыі пры правядзенні трэніровак і спартыўных спаборніцтваў на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку з міжнародным удзелам. Членам замежных дэлегацый, якія прыбылі з краін, не ўключаных у Пералік краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі COVID-19, неабходны арыгінал меддакумента, які пацвярджае адмоўны рэзультат лабараторнага даследавання на гэту інфекцыю. Даследаванне павінна быць выканана не пазней за 72 гадзіны да даты перасячэння беларускай граніцы метадам полімеразнай ланцуговай рэакцыі.

Спартсмены і іншыя члены дэлегацыі павінны захоўваць масачны рэжым у аэрапорце, транспарце, а таксама пры стасунках з іншымі людзьмі, у тым ліку па месцы часовага пражывання. Пасля атрымання багажу прымаючаму боку варта арганізаваць сустрэчу і трансфер дэлегацыі да месца пражывання. Для размяшчэння кожнай дэлегацыі неабходна прадаставіць асобны катэдж (паверх, блок памяшканняў), каб выключыць кантакты з іншымі пражываючымі. Харчаванне павінна быць арганізавана ў пакоях для пражывання.

Акрамя таго, дадзены рэкамендацыі, якія датычацца выезду беларускай дэлегацыі за мяжу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі