ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 ліпеня 2021
Мінск Малавоблачна +23°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 чэрвеня 2021, 15:11

Міністэрства аховы здароўя дало парады, як пазбегнуць наступстваў гарачыні

Фота з архіва
Фота з архіва

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя дало парады, як пазбегнуць наступстваў гарачыні. Рэкамендацыі ў сувязі з гарачым надвор'ем размешчаны на сайце міністэрства, паведамляе БЕЛТА.

Не рэкамендуецца выходзіць на вуліцу без асаблівай патрэбы з 11.00 да 17.00 у час максімальнай сонечнай актыўнасці. Насіць лепш свабоднае адзенне з натуральных тканін, адкрыты і камфортны абутак.

На вуліцы трэба трымацца ў цені, перыядычна заходзіць у памяшканні з кандыцыянерамі. Пры сабе пажадана мець бутэльку негазіраванай мінеральнай вады.

У памяшканні пры наяўнасці кандыцыянера не трэба ахалоджваць паветра ніжэй за 18-20 градусаў, каб пазбегнуць цяжкіх прастудных захворванняў. Пажадана далей знаходзіцца ад кандыцыянера. Калі яго няма, для ахаладжэння паветра можна выкарыстоўваць ёмістасць з вадой, якая ставіцца перад вентылятарам.

Каб засцерагчы арганізм ад абязводжвання, трэба больш піць не халоднай вадкасці - не менш за 1,5-3 л у дзень (напрыклад, ваду з сокам лімона, цёплы зялёны чай без цукру, негазіраваную мінеральную ваду, кампоты і морсы). З рацыёну лепш зусім выключыць тлустыя, жараныя і салодкія стравы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі