Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 кастрычніка 2021, 13:40

Міністэрства аховы здароўя часова прыпыніла аказанне планавай меддапамогі

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя часова прыпыніла аказанне планавай меддапамогі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

У Міністэрстве аховы здароўя падпісаны загад нумар 1287 ад 15 кастрычніка, якім часова прыпынена аказанне планавай медыцынскай дапамогі ў амбулаторна-паліклінічных арганізацыях аховы здароўя. У тым ліку размова ідзе аб правядзенні дыспансерызацыі, скрынінгавых мерапрыемстваў, аказанні рэабілітацыйнай дапамогі, выкананні фізіятэрапеўтычных працэдур, лячэнні ў аддзяленнях дзённага знаходжання, аказанні планавай стаматалагічнай дапамогі.

Загад падпісаны на падставе Палажэння аб Міністэрстве аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў ад 28 кастрычніка 2011 года нумар 1446, з мэтай удасканалення аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19. Таксама ўнесены змяненні ў графік работы амбулаторна-паліклінічнага звяна Мінска і ў рэкамендацыі (часовыя) аб арганізацыі аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі