ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 13 красавіка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 лютага 2021, 16:17

Міністэрства аховы здароўя чакае трэцюю хвалю COVID-19 менш інтэнсіўнай, але многае залежыць ад новых штамаў

Фота з архіва
Фота з архіва

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя чакае трэцюю хвалю COVID-19 менш інтэнсіўнай, але многае залежыць ад заносу новых штамаў, заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч на падагульняючай калегіі Міністэрства аховы здароўя, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Барацьба з пандэміяй яшчэ далёкая ад завяршэння. Мы знаходзімся на другой хвалі з тэндэнцыяй да зніжэння паказчыкаў захваральнасці ва ўсіх рэгіёнах. Найбольш верагодна, што трэці перыяд уздыму будзе менш інтэнсіўны, многае будзе залежаць ад заносу новых штамаў, ступені ахопу вакцынацыяй кантынгентаў", - сказаў Дзмітрый Піневіч.

Цяпер у краіне прадаўжаецца вакцынацыя. Прышчэплены амаль 25 тыс. чалавек.

Міністр адзначыў, што з пачатку эпідэміі пад кіраўніцтвам Прэзідэнта праведзена больш як 30 нарад, дзе абмяркоўвалася сітуацыя з COVID-19. Па даручэнні Прэзідэнта сфарміраваны штаб на ўзроўні ўрада, рэгіянальныя штабы, якія ўзначальваюць кіраўнікі рэгіёнаў. Кіраўнік дзяржавы наведваў установы аховы здароўя і "чырвоныя зоны" ў іх.

Паспяховыя рашэнні, прымененыя ў пандэмічны перыяд, паводле слоў Дзмітрыя Піневіча, важныя для выкарыстання ў далейшай рабоце. У сувязі з гэтым ён адзначыў здольнасць да аператыўнай мабілізацыі кадравых рэсурсаў, варыябельнасць кіраўніцкіх рашэнняў у залежнасці ад абстаноўкі, а таксама здольнасць да рэалізацыі складанага комплексу лячэбна-дыягнастычных мерапрыемстваў у абмежаваны часавы перыяд.

Так, было перапрафілявана больш за 34 тыс. ложкаў, праходзіла этапнае лячэнне ў стацыянарах першай лініі, стацыянарах далечвання і цэнтрах рэабілітацыі. Захаваны профільныя ўстановы для забеспячэння даступнасці спецыялізаванай дапамогі. Актуалізаваны пратаколы лячэння. Міністр таксама адзначыў ролю хуткай дапамогі і паліклінічнага звяна, дзе працавалі на піку 1,5 тыс. кантактных брыгад, кропкавую работу ва ўстановах сацыяльнай абароны і арганізаваных калектывах навучэнцаў.

"Кіраўніком дзяржавы абазначаны 2020 год як год мужнасці медыкаў, гэта для нас самая высокая ацэнка", - дадаў міністр. На працягу года дзяржузнагарод удастоены 45 медыцынскіх работнікаў, якія былі заняты ў барацьбе з інфекцыяй, больш як 4,3 тыс. узнагароджаны ўрадам, Міністэрствам аховы здароўя сумесна з прафсаюзамі, мясцовымі органамі ўлады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі