Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 студзеня 2022, 09:35

Міністэрства аховы здароўя чакае рост нагрузкі на паліклінікі і педыятрыю з-за амікрона

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Медыкі Беларусі чакаюць чарговага росту захваральнасці на вірусныя інфекцыі ў сувязі з распаўсюджваннем новага штама амікрон, а таксама паралельнай цыркуляцыяй віруса грыпу і сезоннай захваральнасцю на ВРВІ. Аб гэтым у эфіры тэлеканала АНТ расказала першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Краткова, паведамляе БЕЛТА.

"Мы разумеем, што будзе вельмі высокая нагрузка на амбулаторна-паліклінічную і педыятрычную службы. Таму што вірус памяняў узрост "ахвяр": яму патрэбны больш малады гаспадар. Гэта маладыя людзі і дзеці. І тут вельмі важна, каб амбулаторна-паліклінічная служба справілася з патокам хворых, які мяркуецца. Праведзена ўжо навучанне дактароў, прадумана, колькі будзе кантактных брыгад, як яны будуць фарміравацца, хто будзе прыцягнуты: студэнты, навучэнцы каледжаў у ролі валанцёраў, работнікаў кол-цэнтраў", - расказала Алена Краткова.

Таксама прадумваецца, як будзе арганізавана работа паліклінік па заніраванні, каб не было змешвання патокаў і каб скараціць рызыку магчымага заражэння пры наведванні паліклінікі.

"Мы плануем да раней задзейнічанага ложкавага фонду на піку чацвёртай хвалі дадаць прыкладна 10-15 працэнтаў. Гэта для нас пасільна. У нас дастаткова ложкавага фонду - каля 77 тыс. кароткатэрміновых ложкаў. І нават у час піку было задзейнічана каля 45 працэнтаў. А цяпер перапрафілявана для аказання дапамогі пацыентам з кавід усяго толькі 9 працэнтаў. Гэта значыць увесь астатні ложкавы фонд працуе ў планавым рэжыме", - дадала Алена Краткова.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі