ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 5 снежня 2023
Мінск -7°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 лістапада 2023, 15:29

Міністэрства аховы здароўя Беларусі: захваральнасць на грып у гэтым сезоне чакаецца вышэйшай за мінулагоднюю

Фота з архіва
Фота з архіва

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захваральнасць на грып у Беларусі ў гэтым сезоне чакаецца вышэйшай за мінулагоднюю, паведаміў журналістам намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, уздым захваральнасці на грып чакаецца ў студзені-лютым 2024 года. "Мы чакаем захваральнасць на грып вышэйшую, чым у мінулым годзе", - сказаў Аляксандр Тарасенка.

Такія прагнозы намеснік міністра растлумачыў тым, што COVID-19 адышоў на другі план. Цяпер на першае месца цалкам можа выйсці цыркуляцыя штамаў грыпу H1N1 і H3N2.

Вакцынацыя супраць грыпу ў Беларусі праходзіць па снежань. У першую чаргу прапануюць прышчапіцца групам рызыкі. Гэта дзеці ва ўзросце ад 6 месяцаў да 3 гадоў, дзеці ад 3 гадоў і дарослыя з хранічнымі захворваннямі і імунадэфіцытнымі станамі, людзі старэйшыя за 65 гадоў, цяжарныя жанчыны, медыцынскія і фармацэўтычныя работнікі. Вакцынавацца рэкамендуецца дзецям і дарослым, якія знаходзяцца ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання. Таксама гэта важна зрабіць работнікам сфер адукацыі, гандлю, грамадскага харчавання, камунальнай сферы, праваахоўных органаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі