Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 студзеня 2020, 16:00

Міністэрства аховы здароўя Беларусі сочыць за сітуацыяй з каранавірусам новага тыпу ў свеце

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя Беларусі сочыць за сітуацыяй з каранавірусам новага тыпу ў свеце, узмоцнены прафілактычныя мерапрыемствы па недапушчэнні яго распаўсюджвання ў краіне, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Наталля Жукава.

"Міністэрства аховы здароўя сочыць за сітуацыяй з каранавірусам у свеце, ацэньвае прагнозы і, адпаведна, прымае меры для своечасовай пастаноўкі дыягназу і лячэння, калі гэта спатрэбіцца", - сказала Наталля Жукава.

У Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі зроблена ўсё неабходнае для аператыўнай ідэнтыфікацыі каранавіруса.

Цяпер інфармуюцца тураператары, праводзіцца адпаведная работа ў аэрапортах, каб аператыўна прыняць меры па недапушчэнні завозу віруса ў краіну, калі ён будзе выяўлены. Прафілактычная работа Міністэрства аховы здароўя накіравана і на прафілактыку захворванняў сярод тых, хто плануе турыстычныя паездкі ў краіны з неспрыяльнай эпідсітуацыяй.

31 снежня ўлады Кітая інфармавалі Сусветную арганізацыю аховы здароўя (СААЗ) аб успышцы невядомай пнеўманіі ў горадзе Ухань. 7 студзеня кітайскія медыкі ўстанавілі ўзбуджальніка хваробы - каранавірус 2019-nCoV. Былі лабараторна тэсціраваны ўсе выпадкі захворвання з падазрэннем на новую пнеўманію. У краіне прымаюцца меры для ўдасканалення тэхналогій, якія дапамогуць больш аператыўна выяўляць новыя выпадкі заражэння. Па стане на 20 студзеня ўсяго ў горадзе Ухань заразіліся амаль 200 чалавек, трое памерлі. Выпадкі заражэння зафіксаваны таксама ў Рэспубліцы Карэя, Японіі і Тайландзе.

Каранавірусы - сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню вылучаны ў 1965 годзе. Каранавірусы небяспечныя для людзей, хатняй жывёлы, свіней, буйной рагатай жывёлы, птушак і здольны правакаваць пашкоджанне дыхальнай сістэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нервовай сістэмы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі