Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 снежня 2021, 11:07

Міністэрства аховы здароўя Беларусі дазволіла вакцынацыю дзяцей супраць COVID-19

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя Беларусі дазволіла вакцынацыю дзяцей супраць інфекцыі COVID-19, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Прышчапіць супраць COVID-19 можна будзе дзяцей ва ўзросце 12-17 гадоў. Для гэтага бацькам або законным прадстаўнікам неабходна падпісаць інфармаваную згоду на вакцынацыю.

Вакцынацыю можна будзе прайсці не раней за 6 месяцаў пасля перанесенай дзіцем інфекцыі COVID-19 у адпаведнасці з інструкцыяй па медыцынскім прымяненні імунабіялагічнага лекавага сродку, агульнай характарыстыкай лекавага прэпарату і адсутнасцю проціпаказанняў да вакцынацыі ў дзяцей.

На гэты час для вакцынавання прапануецца інактываваная вакцына супраць інфекцыі COVID-19 (Verо Cell). Краіна-вытворца - Кітайская Народная Рэспубліка.

Прышчэпачная кампанія дзіцячага насельніцтва супраць інфекцыі COVID-19 пачнецца 27 снежня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі