ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 22 верасня 2020
Мінск Ясна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 верасня 2020, 10:31

Міністэрства аховы здароўя атрымала дакументы для клінічнага выпрабавання расійскай вакцыны супраць каранавіруса

Фота з архіва
Фота з архіва

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя Беларусі атрымала пакет дакументаў для правядзення клінічнага выпрабавання вакцыны "Гам-КАВІД-Вак", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе міністэрства.

Вядучыя спецыялісты Міністэрства аховы здароўя Беларусі праводзяць экспертызу дакументаў шматцэнтравага клінічнага выпрабавання камбінаванай вектарнай вакцыны для прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі, што выклікаецца вірусам SARS-CoV-2, вытворчасці "НДЦЭМ імя М.Ф. Гамалеі" Міністэрства аховы здароўя Расіі. У склад экспертнай групы ўваходзяць спецыялісты Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя, а таксама вядучыя спецыялісты ў галіне эпідэміялогіі і інфекцыйных хвароб.

"Пры выкананні экспертных работ будзе ацэньвацца магчымасць атрымання ў ходзе клінічнага выпрабавання дакладных даных аб эфектыўнасці і бяспецы вакцыны ў адпаведнасці з прадстаўленым пратаколам даследавання, а таксама этычныя пытанні выпрабавання, пытанні абароны правоў і бяспекі яго ўдзельнікаў", - адзначылі ў прэс-службе.

Выпрабаванне вакцыны плануецца правесці ў двайным сляпым плацэба-кантралюемым дызайне. Выпрабаванне будзе часткай буйнамаштабнага выпрабавання вакцыны "Гам-КАВІД-Вак", што праводзіцца на тэрыторыі Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі