Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 сакавіка 2020, 19:08

Міністэрства аховы здароўя апублікавала пералік краін, пасля наведвання якіх трэба знаходзіцца ў самаізаляцыі 14 дзён

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя апублікавала пералік краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі каранавіруса COVID-19 і пасля наведвання якіх грамадзяне павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі 14 дзён. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства аховы здароўя, паведамляе БЕЛТА.

У спіс увайшлі 169 дзяржаў. У ім ёсць і краіны-суседзі: Латвія, Літва, Расія, Польшча і Украіна. У пераліку ёсць Аўстралія, краіны СНД, ЕС, Азіі, Афрыкі, Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 25 сакавіка 2020 года нумар 171, асобы, прыбыўшыя ў Беларусь з краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, на працягу 14 каляндарных дзён з дня прыбыцця ў Беларусь павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі ў дамашніх умовах. Яны таксама не падлягаюць далейшаму пропуску праз дзяржаўную граніцу Беларусі (да заканчэння тэрміну самаізаляцыі). Адпаведны пералік краін размешчаны на афіцыйным сайце Міністэрства аховы здароўя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі