ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 19 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 верасня 2021, 13:33

Міністэрства аховы здароўя адзначае рост захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і COVID-19

Фота з архіва
Фота з архіва

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі адзначаецца рост захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і COVID-19, паведаміла начальнік аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан у час прэс-канферэнцыі ў БЕЛТА на тэму "Кампанія вакцынацыі супраць грыпу: асаблівасці правядзення".

"Цяпер у нас ужо адзначаецца рост захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і COVID-19. Усе мы бачылі рост захваральнасці некалькі месяцаў таму ў Расійскай Федэрацыі, цяпер рост ідзе ў нашай краіне. Таму мы павінны прыкласці ўсе намаганні, каб мінімізаваць рызыкі і наступствы, якія ўзнікаюць пасля перанесеных інфекцый", - сказала Іна Карабан.

Вельмі сур'ёзную ўвагу трэба ўдзяліць вакцынацыі, адзначыла начальнік аддзела. Акрамя гэтага, актуальнымі застаюцца сацыяльнае дыстанцыраванне і нашэнне масак. "Як бы нам ні хацелася ад іх пазбавіцца, на сёння гэта няхай не адзіная, але важная мера, якая дапамагае знізіць верагоднасць заражэння як грыпам, так і кавідам. На гэта трэба звярнуць асаблівую ўвагу, паколькі цяпер відаць, што ў транспарце, метро, на мерапрыемствах людзі расслабіліся, многія перасталі насіць маскі - мы бачым эфект ад гэтага. Мы павінны паклапаціцца не толькі пра сябе, але і пра людзей, якія знаходзяцца побач", - падкрэсліла Іна Карабан.

У гэты сезон, як і ў папярэдні, вакцынацыя супраць грыпу і каранавіруса будзе праходзіць паралельна. Начальнік аддзела заўважыла: абедзве прышчэпкі цяпер вельмі важныя, паколькі адначасова заражэнне вірусам грыпу і каранавірусам можа прывесці да сур'ёзных наступстваў. "Тыя, хто перахварэў на каранавірусную інфекцыю, асабліва ў цяжкай форме, ведаюць, наколькі непрадказальнымі могуць быць наступствы. Аналагічна і пасля грыпу, - адзначыла Іна Карабан. - Таму гэты сезон асаблівы, мы хочам, каб грамадзяне нашай краіны ўзважана падышлі да вакцынацыі. Гэта самае асноўнае, што можа засцерагчы ад магчымых ускладненняў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі