Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 лютага 2024, 14:00

Міністэрства аховы здароўя адкрывае эксперыментальную віртуальную прыёмную

Фота з архіва
Фота з архіва
21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя адкрывае эксперыментальную віртуальную прыёмную, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе міністэрства.

На ўсе абгрунтаваныя канкрэтныя заявы грамадзян па пытаннях аказання экстраннай медыцынскай дапамогі, якія датычацца выратавання жыцця пацыента ў бальніцы або ў паліклініцы, якія паступілі ў чат-бот @by_minzdrav_bot, абяцаюць аператыўна адрэагаваць.

Чат-бот даступны кругласутачна ў мэсэнджары Telegram: прысылаць можна відэапаведамленне, фота або тэкст.

У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што сітуацыю дапамогуць выправіць толькі ў тым выпадку, калі ёсць дакладныя даныя месца здарэння, прозвішча, імя і імя па бацьку асобы, якая звярнулася, а таксама нумар тэлефона, па якім можна звязацца.

Тлумачыцца, што гэты чат-бот не ставіць дыягназ і не назначае лячэнне, ён не замяняе гарачую лінію Міністэрства аховы здароўя і адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб "звароты.бел".

Разам з тым чат павінен стаць аператыўным рэсурсам для хуткага рэагавання ведамства на экстранную сітуацыю.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі