Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 красавіка 2021, 18:43

Міністэрства аховы здароўя абвергла інфармацыю аб адсутнасці прэпаратаў для лячэння анкалагічных пацыентаў

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інфармацыя аб адсутнасці прэпаратаў для лячэння анкалагічных, кардыялагічных і іншых захворванняў, якая распаўсюджваецца ў некаторых Telegram-каналах, не адпавядае рэчаіснасці, паведаміў журналістам намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Чараднічэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтай сітуацыі можна было б сказаць "без каментарыяў", але ўсё ж такі хочацца заклікаць аўтараў гэтых паведамленняў мець крыху сумлення ў адносінах да тых пацыентаў, якія найбольш слабаабароненыя", - сказаў Дзмітрый Чараднічэнка.

Што датычыцца прэпаратаў у галіне анкалогіі, кардыялогіі, для лячэння COVID-19, яны ёсць у дастатковай колькасці. "У нас па ўсёй як анкалагічнай лінейцы, так і па ўсёй кавіднай, я ўжо не кажу пра кардыялагічныя прэпараты, поўны спектр. Больш таго, ёсць як мінімум трохмесячны запас. Праводзяцца дзяржзакупкі", - сказаў ён.

Дзмітрый Чараднічэнка адзначыў, што ў адным з Telegram-каналаў апублікавана інфармацыя аб адсутнасці, у прыватнасці, проціпухліннага прэпарату цысплацін. Паводле слоў намесніка міністра, запасы гэтага прэпарату есць абсалютна ва ўсіх рэгіёнах. "Фактычна 30 працэнтаў гадавой патрэбнасці", - удакладніў ён. Да таго ж будзе закупка гэтага прэпарату.

Дзмітрый Чараднічэнка падкрэсліў, што такія напрамкі, як анкалогія, кардыялогія і педыятрыя - прыярытэт дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы здароўя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі