Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 студзеня 2022, 16:24

Міністэрства аховы здароўя абнавіла рэкамендацыі па аказанні меддапамогі пацыентам да 18 гадоў з COVID-19

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя распрацавала і зацвердзіла новыя часовыя рэкамендацыі аб асаблівасцях аказання меддапамогі пацыентам ва ўзросце да 18 гадоў з інфекцыяй COVID-19, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

У рэкамендацыях для спецыялістаў адзначана, што сімптомы інфекцыі COVID-19 у дзяцей падобныя з такімі ў дарослых. Сярод найбольш частых сімптомаў - ліхаманка і кашаль, могуць назірацца міялгія, рынарэя, галаўны боль, млоснасць/ірвота, болі ў жываце, дыярэя, страта нюху або смаку, задышка. У дзяцей часцей рэгіструюцца страўнікава-кішачныя сімптомы, кан'юнктывіт, ларынгіт і фебрыльныя сутаргі. Страўнікава-кішачныя сімптомы могуць праяўляцца без наяўнасці рэспіраторных сімптомаў. Магчымы неспецыфічныя скурныя праяўленні.

У большасці дзяцей інфекцыя COVID-19 праходзіць бессімптомна або ў лёгкай або сярэднецяжкай форме клінічнага ходу інфекцыі COVID-19 і заканчваецца выздараўленнем на працягу аднаго-двух тыдняў.

Тым не менш магчымы і цяжкі ход хваробы. Цяжкасць ходу інфекцыі COVID-19 у дзяцей залежыць ад узросту і наяўнасці фактараў рызыкі. Для дзяцей ва ўзросце да 9 гадоў характэрны больш лёгкія клінічныя праяўленні, рэдка рэгіструюцца задышка і страта нюху і смаку. У дзяцей 10 гадоў і старэйшых праяўленні могуць быць больш выражанымі і працяглымі. У дзяцей першага года жыцця звычайна назіраецца толькі павышэнне тэмпературы з лёгкімі рэспіраторнымі сімптомамі, як пры іншых вострых рэспіраторных вірусных інфекцыях, уключаючы грып, а таксама з агульнымі праяўленнямі, такімі як вяласць і адмова ад ежы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі