Сцяг Чацвер, 11 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 жніўня 2025, 18:37

Міністэрства аховы здароўя абнавіла безрэцэптурны пералік лякарстваў
 

Фота з архіва
Фота з архіва
28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі абноўлены пералік лякарстваў для продажу без рэцэпта ўрача. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

У рэестр уключаны лекавыя прэпараты, якія зарэгістраваны з пачатку 2023 года з парадкам рэалізацыі без рэцэпта, і выключаны лекавыя прэпараты, рэгістрацыя якіх у Беларусі скончылася. Пералік дапоўнены шэрагам лекавых прэпаратаў, якія раней мелі парадак водпуску па рэцэпце. Гэтыя прэпараты найбольш часта прымяняюцца пажылымі людзьмі з дыягнаставанымі хранічнымі захворваннямі. Для выключэння неабходнасці наведвання ўрача толькі з-за неабходнасці атрымання рэцэпта на названыя лекавыя прэпараты (якія набываюцца за поўны кошт). Сярод такіх прэпараты ў таблетках, капсулах, вочныя, вушныя каплі, парашок для прыгатавання суспензіі. З поўным пералікам можна азнаёміцца на сайце Міністэрства аховы здароўя.

"Адначасова ў мэтах паступовага скарачэння безрэцэптурнага водпуску антыбіётыкаў з пераліку выключаны лекавы прэпарат "Ампіцылін" у таблетках. Трэба звярнуць увагу, што ў пераліку міжнароднае непатэнтаванае найменне лекавага прэпарату "Мебікар" зменена на "Тэмгікалурыл", - праінфармавалі ў ведамстве.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі