Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 ліпеня 2020, 15:09

Мінінфарм збіраецца навесці парадак з размеркаваннем рэкламных даходаў у інтэрнэце

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства інфармацыі збіраецца навесці парадак з размеркаваннем рэкламных даходаў у інтэрнэце. Аб гэтым заявіў міністр інфармацыі Ігар Луцкі на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі буйнейшых СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр адзначыў агульнасусветную тэндэнцыю адыходу аўдыторыі друкаваных СМІ ў інтэрнэт і, як вынік, зніжэнне іх тыражоў і даходаў. Адным з варыянтаў вырашэння праблемы ён назваў пераход друкаваных СМІ разам з аўдыторыяй у інтэрнэт. "Лічбавая трансфармацыя - гэта сусветны трэнд", - сказаў ён. У якасці добрага прыкладу, як гэта робіцца на якасным узроўні, міністр назваў ВД "Беларусь сегодня".

Ігар Луцкі

"Дарэчы, рэкламныя бюджэты таксама дрэйфуюць у інтэрнэт, - адзначыў міністр. - Але рэкламны рынак тут - гэта тэрыторыя, якая пакуль недастаткова кантралюецца дзяржавай, як у частцы справядлівага размеркавання рэкламных даходаў, так і ў частцы ўтрымання гэтых сродкаў у краіне. Дрэнна, калі беларускія рэкламадаўцы аддаюць грошы замежным грамадзянам, якія нам, беларусам, у нашай жа медыяпрасторы рэкламуюць нашы ж тавары і паслугі".

"У тэлебачанні мы парадак з размеркаваннем рэкламных даходаў практычна навялі. А вось тэрыторыя інтэрнэту патрабуе навядзення парадку. Гэта адна з задач у тым ліку і Міністэрства інфармацыі", - прадоўжыў Ігар Луцкі.

Ён таксама закрануў тэму далейшых пераўтварэнняў у рабоце міністэрства. "Мэта - дабіцца таго, каб мы былі якасным рэгулятарам ва ўсіх сектарах масавай інфармацыі, эфектыўней кантралявалі медыяпрастору, сталі драйверам стварэння перадавых медыярэсурсаў і каардынацыйным цэнтрам інфармацыйнай работы для дзяржорганаў, каб роля міністэрства была і бачнай, і зразумелай грамадству", - сказаў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі