Фота з архіва
13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрствам інфармацыі ў рамках паўнамоцтваў, устаноўленых заканадаўствам, на пастаяннай аснове вядзецца работа па выяўленні і недапушчэнні распаўсюджвання дэструктыўнай літаратуры, у тым ліку той, што ўплывае на духоўна-маральную сферу як важны складнік нацыянальнай бяспекі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ведамстве.
Цяпер у кніжных магазінах, буйных гандлёвых сетках і інтэрнэт-магазінах ёсць у продажы друкаваныя выданні, якія скажаюць гістарычную праўду і справядлівасць, прапагандуюць нетрадыцыйныя сексуальныя адносіны, рэлігійную нецярпімасць, насілле, жорсткасць і парнаграфію, распальваюць варожасць і нянавісць, папулярызуюць нетрадыцыйныя для беларускага грамадства субкультуры, а таксама выданні аб палавым выхаванні дзяцей, здольныя аказаць негатыўны ўплыў на іх фізічнае і псіхічнае развіццё, сказіць уяўленне аб сапраўдных сямейных каштоўнасцях, адзначылі ў ведамстве.
"Беручы пад увагу вышэйадзначанае, а таксама з мэтай захавання маральных каштоўнасцей і традыцый беларускага народа, Міністэрства інфармацыі патрабуе: распаўсюджвальнікам друкаванай прадукцыі самастойна правесці рэвізію рэалізуемых арганізацыяй друкаваных выданняў і выключыць з продажу друкаваныя выданні, распаўсюджванне якіх здольна нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь", - дапоўнілі ў Мінінфарме.-0-