3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам інфармацыі і Беларускай Праваслаўнай Царквой падпісалі міністр Марат Маркаў і Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ў ходзе пачатай навукова-асветнай экспедыцыі "Дарога да святынь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як расказаў мітрапаліт Веніямін, падпісаны сёння дакумент абнаўляе ўмовы раней дзеючага пагаднення. "Прайшлі гады, змяніўся фармат узаемадзеяння, змяніліся планы на будучыню, і сёння мы падпісалі абноўленую рэдакцыю пагаднення. У ёй абазначаны важныя пазіцыі сённяшняга дня - гэта сумесная работа па выхаванні падрастаючага пакалення з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі і разам з тым процідзеянне той негатыўнай рабоце, якая часам можа весціся праз тыя выданні, якія прыходзяць звонку. Гэта работа разам дасць большы вынік", - адзначыў ён.
У сваю чаргу Марат Маркаў падкрэсліў, што гэта неабходнае ў сучасных рэаліях пагадненне. "У Беларусі мы выдаём вялізную колькасць кніг, і гэта добра. Але яшчэ большая колькасць кніг прыходзіць у Беларусь з-за мяжы, і яны часта не адпавядаюць нашым каштоўнасцям або нават змяшчаюць прамую прапаганду тых каштоўнасцей, якіх не павінна быць у нас. У гэтым напрамку мы заўсёды працавалі сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі, гэта значыць маніторылі прастору. А ў гэтым пагадненні мы прапісалі норму, што сумесна з Беларускай Праваслаўнай Царквой у гэтым напрамку мы таксама будзем працаваць", - адзначыў ён.

Міністр таксама дадаў, што пагадненне пасадзейнічае выпуску кніг, якія напоўнены духоўным сэнсам і адлюстроўваюць тыя каштоўнасці, якія культывуюцца ў нашым грамадстве. "Калі мы не будзем гэтага друкаваць і не будзем гэта культываваць, за нас прыдумаюць іншыя каштоўнасці. Больш таго, калі знікне інтэрнэт, застанецца толькі напісанае слова, і гэтаму слову будуць верыць. Для нас вельмі важна, каб гэта напісанае слова было каштоўным для нас, духоўным. Мы не навязваем нікому каштоўнасцей, але вельмі хочам захаваць свае. Зразумела, Міністэрства інфармацыі ў гэтым напрамку будзе сур'ёзна працаваць", - дадаў Марат Маркаў.

Ён падкрэсліў, што вялікую ролю адыгрывае і распаўсюджваемая інфармацыя. "Інфармацыя - гэта каштоўнасць, якая павінна распаўсюджвацца правільна і шмат. Беларуская Праваслаўная Царква робіць вельмі шмат для духоўнага выхавання, у тым ліку маладых людзей. Мы добра бачым, што адбываецца, калі гэтыя каштоўнасці страчваюцца. Гэта адразу вайна, гібель, развал краіны. Таму для нас вельмі важна паказваць, як працуе Беларуская Праваслаўная Царква, якія ідэі і каштоўнасці яна пашырае", - адзначыў міністр.

Таксама ў ходзе падпісання пагаднення было прэзентавана новае выданне Лаўрышаўскага Евангелля - помніка беларускага пісьменства.-0-
Фота Мікалая Пятрова