14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да адзінаццаці інтэрнэт-рэсурсаў за размяшчэнне неналежнай рэкламы аб прадастаўленні пазык неабмежаванаму колу асоб, паведамілі БЕЛТА ў Мінінфарме.
Такое рашэнне прынята 13 снежня ў адпаведнасці з пісьмовым паведамленнем Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю, кіруючыся артыкуламі 38, 511 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі".-0-