Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 чэрвеня 2021, 18:13

Мінінфарм аб сітуацыі з "Беларусь 24": ва ўкраінскага кіраўніцтва скажонае разуменне свабоды слова

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства інфармацыі лічыць выключэнне тэлеканала "Беларусь 24" са спіса каналаў, дазволеных для рэтрансляцыі на тэрыторыі Украіны, чарговым беспадстаўным недружалюбным жэстам украінскіх улад у адносінах да медыя нашай краіны, паведамілі БЕЛТА ў Мінінфарме.

"Гэта рашэнне Нацыянальнага савета Украіны па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання дэманструе скажонае разуменне ўкраінскім кіраўніцтвам свабоды слова і з'яўляецца прадаўжэннем разгорнутай там кампаніі па зачыстцы інфармацыйнага поля Украіны ад непажаданых СМІ. Услед за спыненнем вяшчання трох апазіцыйных украінскіх тэлеканалаў, грунтуючыся на адкрыта надуманых і расплыўчатых фармулёўках, пад забарону трапіў і тэлеканал "Беларусь 24", гледачы якога атрымлівалі аб'ектыўную інфармацыю пра падзеі ў Беларусі і вакол яе", - адзначылі ў ведамстве.

Міністэрства інфармацыі звяртае таксама ўвагу на тое, што шматлікія факты цэнзуры, націску і расправы над апазіцыйнымі медыя сталі штодзённай з'явай у сённяшніх украінскіх рэаліях. "Да гэтага часу застаюцца нерасследаванымі дзясяткі забойстваў украінскіх журналістаў за іх прафесійную дзейнасць. Акрамя таго, выклікае хваляванне адсутнасць належнай міжнароднай рэакцыі на такія з'явы", - рэзюмавалі ў Мінінфарме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі