Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Мінімальная заработная плата ў Беларусі з 1 студзеня 2019 года павялічваецца да Br330

Грамадства 05.12.2018 | 16:44
Фота з архіва
Фота з архіва

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 студзеня 2019 года змяняецца памер месячнай мінімальнай заработнай платы, ён устанаўліваецца ў памеры Br330. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 5 снежня 2018 года нумар 870, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

З 1 студзеня 2018 года памер МЗП складаў Br305.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб устанаўленні і парадку павышэння мінімальнай заработнай платы".

Памер пагадзіннай мінімальнай заработнай платы вызначаецца наймальнікам шляхам дзялення памеру месячнай МЗП на суадносіны разліковай нормы рабочагу часу каляндарнага года (устаноўленай для адпаведных катэгорый работнікаў наймальнікам) і колькасці месяцаў каляндарнага года.

Наймальнік абавязаны прымяняць мінімальную заработную плату (месячную і пагадзінную) у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў за работу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці рабочага часу пры належным выкананні абавязкаў работнікам. Пры гэтым МЗП прымяняецца з улікам адпрацаванага рабочага часу.

Калектыўным дагаворам (пагадненнем) можа быць устаноўлены іншы памер месячнай мінімальнай заработнай платы, але не ніжэй за ўстаноўлены ўрадам.

Павелічэнне МЗП садзейнічае ўзмацненню сацыяльнай абароненасці нізкааплатных катэгорый работнікаў усіх арганізацый галін эканомікі незалежна ад формы ўласнасці. У Мінпрацы і сацабароны адзначылі, што МЗП з'яўляецца дзяржаўным мінімальным сацыяльным стандартам у галіне аплаты працы, які забяспечвае сацабарону работнікаў у сферы працоўных адносін.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Хто часцей за ўсё наведвае Беларусь па бязвізавым рэжыме Паводле даных на 29 лістапада, магчымасцямі 30-дзённага бязвізавага знаходжання ў Беларусі скарысталіся амаль 179 тыс. грамадзян розных краін.