20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выхад краін Балтыі з паралельнай работы энергасістэм БРЭЛЛ 7 лютага 2025 года не акажа ўплыву на надзейнае забеспячэнне спажыўцоў Беларусі цеплавой і электрычнай энергіяй і мае выключна палітычны характар. Аб гэтым заявіў міністр энергетыкі Аляксей Кушнарэнка, адказваючы на пытанне ад працоўнага калектыву Мсціслаўскага раёна электрычных сетак, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.
"З улікам намераў краін Балтыі ў беларускай энергасістэме своечасова былі прапрацаваны пытанні перспектыўных рэжымаў і рэалізаваны план мерапрыемстваў па захаванні стабільнай работы электрычных сетак", - падкрэсліў ён.
Як паведамлялася, у лютым 2025 года энергасістэмамі краін Балтыі заяўлена дэсінхранізацыя ад Аб'яднанай энергасістэмы Беларусі і Адзінай энергетычнай сістэмы Расіі. Плануецца адключэнне ўсіх міждзяржаўных ліній сувязі і спыненне паралельнай работы ў складзе электрычнага кальца Беларусь - Расія - Эстонія - Латвія - Літва (БРЭЛЛ).-0-