Фота Міністэрства энергетыкі
29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць аварыйных брыгад, задзейнічаных у ліквідацыі наступстваў непагоды, удвая павялічана, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве энергетыкі.
Шквалісты вецер, які прыйшоў у краіну з цыклонам, прывёў да росту колькасці адключэнняў электрычнасці ў першай палове дня. Асноўная прычына - падзенне дрэў і галінак на правады.
Паводле даных на 13.00, электразабеспячэнне адноўлена ў 952 населеных пунктах, пацярпелых ад непагоды. У 474 пунктах работы прадаўжаюцца: у асноўным гэта Гродзенская і Мінская вобласці. Задзейнічана 283 аварыйныя брыгады і 339 адзінак тэхнікі.
Як расказаў намеснік галоўнага інжынера ДВА "Белэнерга" Аляксандр Міхнюк, створаны сітуацыйны штаб па ліквідацыі адключэнняў. Энергетыкі робяць усё магчымае для аднаўлення электразабеспячэння ў сціслыя тэрміны, адзначылі ў прэс-службе ведамства.-0-