Сцяг Нядзеля, 16 лістапада 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 ліпеня 2025, 09:07

Мінэнерга: на другім энергаблоку БелАЭС праводзяцца дыягнастычныя мерапрыемствы

Фота з архіва
Фота з архіва
17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На другім энергаблоку БелАЭС праводзяцца дыягнастычныя мерапрыемствы, паведамілі БЕЛТА ў Мінэнерга.

Другі энергаблок БелАЭС 16 ліпеня дзеяннем персаналу адключаны ад сеткі. Прычынай стала спрацоўванне сігналізацыі аб адхіленні ў рабоце сістэмы ахаладжэння генератара - няядзернай часткі блока. Сітуацыя штатная і не ўяўляе пагрозы бяспечнай эксплуатацыі станцыі.

Радыяцыйны фон на АЭС і ў зоне назірання не змяняўся. Электразабеспячэнне спажыўцоў не парушалася.

На гэты час на другім энергаблоку праводзяцца неабходныя дыягнастычныя мерапрыемствы для наступнага аднаўлення работы электратэхнічнага абсталявання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі