Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 верасня 2019, 17:19

Мінэнерга: дамоўленасці адносна экспарту электраэнергіі пасля запуску БелАЭС ёсць

18 верасня, Вена /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ёсць дамоўленасці адносна экспарту электраэнергіі на 2020 год пасля запуску першага блока атамнай станцыі, паведаміў у інтэрв'ю БЕЛТА намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк.

"У нас сёння шмат прапаноў і заключаны шэраг кантрактаў на экспарт электраэнергіі. Па выніках 2019 года чакаем больш як у 2 разы павялічыць экспарт электраэнергіі ў параўнанні з мінулым годам. Думаю, з уводам атамнай электрастанцыі наш экспартны патэнцыял узрасце і тэхнічна, і эканамічна", - сказаў Міхаіл Міхадзюк. Паводле яго слоў, кантракты на экспарт беларускай электраэнергіі падпісаны не толькі на гэты год, але і з перспектывай.

"Па тых міжсістэмных сувязях, якія ёсць з Літвой, Украінай, Польшчай, Расіяй, экспарт электраэнергіі магчымы. Калі будуць кантракты з добрай перспектывай, гэтыя сувязі можна пашыраць, - дадаў намеснік міністра. - Таму экспарт не абнуліцца. Думаю, ён будзе толькі нарастаць".

Што датычыцца прэтэнзій Літвы ў плане будаўніцтва АЭС, то Міхаіл Міхадзюк звярнуў увагу, што гэта краіна сёння купляе беларускую электраэнергію. "Эканоміка ўсё расставіць на свае месцы", - лічыць намеснік міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі