Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 чэрвеня 2024, 16:23

Мінэканомікі: дзяржпраграмы садзейнічаюць устойліваму развіццю пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС рэгіёнаў

Фота з архіва
Фота з архіва
26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржпраграмы садзейнічаюць устойліваму сацыяльна-эканамічнаму развіццю пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС рэгіёнаў. Аб гэтым заявіла намеснік міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч у час пасяджэння пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Удзел у разглядзе карэкціровак дзяржпраграм "Інфраструктура пунктаў проруску на Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь" і па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2021-2025 гады прынялі прадстаўнікі Мінэканомікі, МНС, Дзяржпагранкамітэта, Дзяржстандарту, НАН Беларусі.

Паводле слоў намесніка кіраўніка эканамічнага ведамства, устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС рэгіёнаў заўсёды было і застаецца прыярытэтнай задачай урада.

"За гады незалежнасці наша краіна інвесціравала значныя фінансавыя рэсурсы ў сацыяльную інфраструктуру, стварэнне ўмоў для дастойнай працы і камфортнага пражывання на гэтых землях. Дзяржава і ў далейшмы прадоўжыць прыкладаць максімум намаганняў для скарачэння міжрэгіянальнай дыферэнцыяцыі і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў", - падкрэсліла Таццяна Бранцэвіч.

Яшчэ адна задача стратэгічнага значэння - грунтоўна кантраляваць эфектыўнасць інвестыцый у развіццё пагранічнай інфраструктуры. "Магчымасць максімальна аператыўна і без лішніх нязручнасцей прайсці ўсе мытныя фармальнасці - гэта лепшая дэманстрацыя адкрытасці нашай краіны для турыстаў і бізнесу", - адзначыла намеснік міністра.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі