Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 верасня 2018, 17:30

Мінчан да 1 кастрычніка просяць заключыць дагавор на ацяпленне кватэр

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыі ЖКГ Мінска просяць жыхароў да 1 кастрычніка заключыць дагавор на аказанне паслуг па цеплазабеспячэнні для ацяплення і (або) гарачага водазабеспячэння кватэр, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дзяржаўным аб'яднанні "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка".

У адпаведнасці з законам "Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг" і іншымі нарматыўнымі прававымі актамі асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі, да якіх адносяцца і цеплазабеспячэнне (ацяпленне) і (або) гарачае водазабеспячэнне, аказваюцца на падставе дагавораў.

Раней КУП ЖКГ як выканаўца заключалі дагаворы з уласнікамі жылых памяшканняў на паслугі па тэхнічным абслугоўванні жылога дома, тэхнічным абслугоўванні ліфта, капітальным рамонце і іншых, акрамя цеплазабеспячэння.

"Па даручэнні ўрада з 2017 года арганізацыі ЖКГ сталі выканаўцамі і па паслузе цеплазабеспячэння. У ліпені 2018 года распрацавана і ўзгоднена прыкладная форма дагавора паміж КУП ЖКГ і насельніцтвам па жылых дамах, што забяспечваюцца цеплавой энергіяй прадпрыемствамі "Белэнерга". Урадам вызначаны тэрміны заключэння дагавораў да 1 кастрычніка 2018 года", - растлумачылі ў аб'яднанні.

Заключаць дагаворы па новых правілах у Беларусі, у тым ліку ў сталіцы, пачалі са жніўня 2018 года. Адпаведныя аб'явы з інфармацыяй для насельніцтва ў Мінску размясцілі ў пад'ездах жылых дамоў.

Спецыялісты дадалі, што ў дагаворах дакладна прапісаны правы, абавязкі і адказнасць бакоў, парадак аплаты за аказаныя паслугі. Гэта дае магчымасць спажыўцу канкрэтызаваць прэтэнзіі па парушэннях у аказанні паслуг, матывуючы іх пунктамі дакумента.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі