Фота з архіва
26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва скарэкціравала пералік жылых дамоў, якія будуюцца ў 2024 годзе з выкарыстаннем ільготных крэдытаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Пастановай ад 22 жніўня 2024 года нумар 96 унесены змяненні ў ведамасную пастанову ад 15 сакавіка 2024 года нумар 14 "Аб устанаўленні пералікаў жылых дамоў". Дакументам скарэкціраваны пералікі дамоў, будаўніцтва і фінансаванне якіх ажыццяўляюцца з выкарыстаннем ільготных крэдытных рэсурсаў.
Гэта датычыцца шматкватэрных і індывідуальных жылых дамоў (за выключэннем Мінска і Мінскай вобласці), жылых дамоў у сельскагаспадарчых арганізацыях (па Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях).
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-