Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 кастрычніка 2024, 11:55

Мінадукацыі: выпраўленні - не прычына заводзіць новы дзённік

Фота з архіва
Фота з архіва
9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выпраўленні - не прычына заводзіць новы дзённік, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

"Цяпер у сацыяльных сетках абмяркоўваецца тэма аб неабходнасці набыцця новых дзённікаў вучнямі ў сувязі з выпраўленнямі пры іх запаўненні. Міністэрства адукацыі тлумачыць, што парадак вядзення дзённікаў вучняў рэгулюецца патрабаваннямі да вядзення і іх афармлення, размешчанымі ў дзённіку вучня, дзе таксама пазначана, што ўсе запісы ў дзённіку павінны весціся акуратна, правільна, разборлівым почыркам. Звяртаем увагу, што выпраўленне памылкі ў дзённіку не з'яўляецца прычынай да набыцця вучнем новага дзённіка", - адзначылі ў адукацыйным ведамстве.

У міністэрстве падкрэслілі, што ўзаемаадносіны паміж суб'ектамі адукацыйнага працэсу павінны грунтавацца на прынцыпах супрацоўніцтва і паважлівага стаўлення адзін да аднаго.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі