
22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узровень заработнай платы і сацыяльных выплат педагогам на пастаянным кантролі Міністэрства адукацыі, заявіў кіраўнік ведамства Ігар Карпенка ў час сустрэчы з дырэктарамі ўстаноў адукацыі Валожынскага раёна, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Па сакавіку сярэдняя зарплата настаўнікаў па рэспубліцы склала Br1 тыс. 06. На сённяшні дзень зарплата настаўнікаў складае прыкладна 80-82 працэнты ад сярэдняй па краіне. Пастаўлена задача да 2025 года выйсці на 100 працэнтаў. З 1 студзеня была ўкаранёна новая сістэма аплаты працы педагогаў, і гэта пытанне знаходзіцца на пастаянным кантролі. Для мяне прынцыпова адстойваць пазіцыі па зарплаце і тых сацыяльных выплатах, якія павінны быць у сістэме адукацыі", - падкрэсліў Ігар Карпенка.
Ён адзначыў, што міністэрства накіравала ва ўстановы адукацыі рэкамендацыі па стымуляванні настаўнікаў, якія ў сённяшніх умовах працуюць дыстанцыйна.-0-