Фота з архіва
7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уступная кампанія прайшла ў поўнай адпаведнасці з правіламі прыёму. Аб гэтым 7 жніўня журналістам заявіў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Уступная кампанія прайшла ў поўнай адпаведнасці з правіламі прыёму, для абітурыентаў і іх бацькоў былі створаны камфортныя ўмовы. Вынікі ўступнай кампаніі дазваляюць зрабіць выснову аб правільнасці прынятых рашэнняў па ўдасканаленні арганізацыі прыёму абітурыентаў. Змяненняў у правілы прыёму ў наступным годзе не плануецца. Дзеючая рэдакцыя дае магчымасць у поўнай меры забяспечыць усе неабходныя ўмовы для паступлення абітурыентаў", - сказаў Аляксандр Бахановіч.
Ён адзначыў, што ў ВНУ Беларусі практычна завяршылася прыёмная кампанія, якая праведзена на падставе пастаўленых кіраўніком дзяржавы задач па стварэнні роўных і празрыстых умоў для паступлення матываваных, адораных і падрыхтаваных абітурыентаў. "Міністэрствам адукацыі сумесна з зацікаўленымі былі створаны ўсе неабходныя ўмовы для якаснай арганізацыі ўступнай кампаніі", - дадаў першы намеснік міністра.-0-