Фота з архіва
13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цыкл перавыдання школьных падручнікаў завершыцца ў наступным годзе. Аб гэтым журналістам паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец у час адзінага метадычнага рэспубліканскага семінара-нарады "Перспектывы развіцця дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі ў 2025/2026 навучальным годзе", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Міністр адзначыў, што падрыхтоўцы падручнікаў удзяляецца асаблівая ўвага ў краіне. "Мы ў планавым парадку вядзём перавыданне навучальных дапаможнікаў, такіх у нас перавыдаецца 28 у гэтым годзе. Размова ідзе пра вучэбныя прадметы, якія раней ужо існавалі. Падручнікі зношваюцца, таксама мы павінны відазмяняць метадычны апарат, падыходы да выкладання матэрыялу. За мінулыя тры гады з моманту асобнай нарады ў Прэзідэнта, на якой былі даволі сур'ёзна і справядліва раскрытыкаваны нашы падручнікі, мы правялі вельмі вялікую работу. Сёння мы гаворым аб тым, што ў наступным годзе поўнасцю скончым цыкл перавыдання школьных падручнікаў для нашых дзяцей", - праінфармаваў Андрэй Іванец.
Ён падкрэсліў, што сучасныя школьныя падручнікі па-сапраўднаму з'яўляюцца зразумелымі і маляўнічымі. У іх няма празмернай інфармацыі, але разам з тым дапаможнікі адпавядаюць тым высокім стандартам школьнай адукацыі, якія заўсёды ў краіне выконваюцца.
Што датычыцца новых школьных прадметаў, міністр канстатаваў, што ў гэтым годзе сістэма поўнасцю пяройдзе на вывучэнне ў 10-11-х класах вучэбнага прадмета "Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі". "Неабходныя навучальныя дапаможнікі падрыхтаваны. Упершыню ў гісторыі беларускай гістарыяграфіі ў школьным падручніку апісаны перыяд 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва і незалежнасці нашай краіны. Як мы і абяцалі, фактычна чвэрць навучальнага дапаможніка, гэта больш за 100 старонак, прысвечана менавіта нашай незалежнай і суверэннай Беларусі, і мы проста, зразумела і абсалютна сумленна расказалі, што такое каляровыя рэвалюцыі, якіх поспехаў дасягнула наша краіна, якую ролю адыграў у гэтым наш Прэзідэнт, а таксама які шлях мы ўсе разам прайшлі, наколькі важна сёння быць адзінымі ў разуменні таго, што любоў да Радзімы - гэта не проста словы, а справа кожнага з нас", - адзначыў Андрэй Іванец.-0-