Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 красавіка 2020, 12:15

Мінадукацыі рэкамендуе выпускнікам замест запуску паветраных шароў пасадзіць кветкі і дрэвы

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінадукацыі рэкамендуе школьнікам у час апошняга званка і выпускнога вечара не запускаць у неба паветраныя шары, а пасадзіць кветкі або дрэвы. Ведамства даручыла аблвыканкамам і кіраўнікам устаноў адукацыі правесці растлумачальную работу з навучэнцамі па пытаннях бяспечных паводзін на мерапрыемствах, гаворыцца ў загадзе нумар 270 ад 8 красавіка 2020 года, размешчаным на афіцыйным сайце, паведамляе БЕЛТА.

У ведамстве нагадваюць, што распіццё алкагольных і слабаалкагольных напіткаў не дапускаецца. У час масавых гулянняў на гарадскіх вуліцах і ў парках, сустрэч світання выпускнікоў будуць суправаджаць педработнікі і законныя прадстаўнікі навучэнцаў.

Апошні званок для навучэнцаў IX, XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мінска празвініць 29 мая, астатніх рэгіёнаў - 30 мая. Выпускныя вечары з уручэннем атэстатаў у школах запланаваны на 10 або 11 чэрвеня. У асобных выпадках выпускны вечар можа праводзіцца ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, установах культуры.

Час, працягласць мерапрыемстваў, а таксама канкрэтная дата і месца выпускнога вечара вызначаюцца рашэннем, якое прымае кіраўнік установы агульнай сярэдняй адукацыі з удзелам бацькоўскага камітэта і па ўзгадненні з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі