Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 мая 2020, 11:57

Мінадукацыі рэкамендуе ўручаць атэстаты 10-11 чэрвеня ва ўрачыстай абстаноўцы

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства адукацыі рэкамендуе арганізаваць уручэнне атэстатаў у школах 10-11 чэрвеня ва ўрачыстай абстаноўцы. Такая інфармацыя змешчана ў пісьме ведамства, падпісаным намеснікам міністра Аляксандрам Кадлубаем. Дакумент размешчаны сёння на сайце міністэрства, паведамляе БЕЛТА.

"З улікам існуючай эпідсітуацыі і ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя правядзенне масавых мерапрыемстваў у краіне абмежавана. У сувязі з гэтым Міністэрства адукацыі з мерапрыемстваў пасля завяршэння навучальнага года рэкамендуе арганізаваць уручэнне атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі ва ўрачыстай абстаноўцы 10-11 чэрвеня. Рашэнне аб фармаце правядзення мерапрыемства ў кожнай канкрэтнай установе адукацыі прымаецца кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі з удзелам бацькоўскага камітэта і па ўзгадненні з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па падпарадкаванасці", - гаворыцца ў пісьме.

Падкрэсліваецца, што з вучнямі і іх законнымі прадстаўнікамі неабходна правесці растлумачальную работу аб фармаце правядзення мерапрыемства. "Для мінімізацыі рызыкі ўзнікнення і распаўсюджвання вірусных і іншых інфекцый рэкамендуецца прыняць дадатковыя меры па забеспячэнні бяспекі і захавання здароўя вучняў у час правядзення мерапрыемства з улікам рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя. Таксама сумесна з органамі ўнутраных спраў забяспечыць захаванне правапарадку ў час яго правядзення", - адзначаецца ў пісьме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі