Сцяг Субота, 19 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 чэрвеня 2025, 14:52

Мінадукацыі расказала аб тэрмінах і асаблівасцях прыёму дакументаў у ВНУ

Фота з архіва
Фота з архіва
8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Большасць ВНУ Беларусі завяршаюць прыём дакументаў на бюджэт 17 ліпеня. Аб гэтым расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць".

Асаблівасцей прыёму мэтавікоў у ВНУ ў параўнанні з мінулым годам няма, сказаў Сяргей Пішчоў, усе падыходы захаваны і тэрміны зацверджаны. "Прыём дакументаў на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі будзе ажыццяўляцца, як і ў мінулым годзе, з 27 чэрвеня па 2 ліпеня. Далей з 4 па 10 ліпеня будуць праведзены ўнутраныя ўступныя іспыты ва ўстановы вышэйшай адукацыі. І па 12 ліпеня пройдзе залічэнне дзяцей на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі", - прывёў ён даты.
Абавязковай умовай падачы дакументаў і ўдзелу на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі з'яўляецца наяўнасць дагавора, падпісанага абітурыентамі і арганізацыяй - заказчыкам кадраў. Па большасці спецыяльнасцей - гэта наяўнасць сярэдняга бала дакумента аб адукацыі не ніжэйшага за 7. А па найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцях ён можа быць і ніжэйшым. "Як паказвае практыка мінулых гадоў прыёму, маладыя людзі прыходзяць падрыхтаваныя. Мэтавая падрыхтоўка ўспрымаецца не як льгота, а як адказны крок. Гэта значыць абітурыент, калі паступае альбо ў медыцынскі ўніверсітэт, альбо ў аграрны, ужо разумее, дзе ён будзе працаваць", - падкрэсліў ён. 

Пытанні па кожным вучэбным прадмеце на ўнутраных іспытах размешчаны на сайце Мінадукацыі і ВНУ. "Прадметныя камісіі экзаменацыйныя сфарміраваны, гэта значыць гатовы адпрацаваць, як і ў мінулы год, на высокім узроўні ўсю ўступную кампанію. Пасля завяршэння прыёму дзяцей на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі пачнецца асноўны прыём - з 12 ліпеня па 1 жніўня ў нас прыём на платныя месцы, з 12 па 17 ліпеня па большасці спецыяльнасцей прыём на бюджэт. Інфаграфіка размешчана на інфармацыйных рэсурсах універсітэтаў, таму што ёсць асаблівасці прыёму ў аграрныя ВНУ. Там некалькі дзён прыёму на бюджэт больш - па 19 ліпеня. Большасць ВНУ завяршаюць прыём 17 ліпеня", - сказаў на заканчэнне прадстаўнік Мінадукацыі.-0- 

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі