Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 чэрвеня 2020, 16:40

Мінадукацыі расказала аб новых спецыяльнасцях сярэдняй спецыяльнай адукацыі

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі з'явіліся новыя спецыяльнасці, якія могуць зацікавіць абітурыентаў. Аб гэтым паведаміла журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі - начальнік упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Аляксандра Пятрова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Традыцыйна на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі з'явіліся новыя спецыяльнасці. У бягучым годзе ёсць даволі цікавыя, звязаныя з эксплуатацыяй інавацыйнага абсталявання, з будучай кар'ерай у сферы высокатэхналагічных вытворчасцей", - расказала Аляксандра Пятрова. Размова ідзе аб такіх спецыяльнасцях, як "эксплуатацыя мехатронных сістэм прамысловага абсталявання", "арганізацыя тэхнічнага сэрвісу транспартных сродкаў", "вытворчасць біятэхналагічнай прадукцыі", "арганізацыя гасцінічных паслуг". Паводле слоў начальніка ўпраўлення, іх распрацоўвалі ў цеснай узаемасувязі з работадаўцам, таму пры навучанні будзе ўлічвацца найноўшае абсталяванне, якім аснашчаюцца вядучыя прадпрыемствы.

Традыцыйна ў абітурыентаў, якія хочуць атрымаць сярэднюю спецыяльную адукацыю, карыстаюцца попытам спецыяльнасці, звязаныя з медыцынай, дызайнам, цырульніцкім майстэрствам і дэкаратыўнай касметыкай, дашкольнай адукацыяй. Так, у тых, хто паступае на дашкольную адукацыю на базе дзявятых класаў, як правіла, даволі высокія балы, што не можа не радаваць, дадала Аляксандра Пятрова.

Ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі на бюджэт плануецца прыняць 25,5 тыс. чалавек, платна - амаль 14,5 тыс. Прыём дакументаў пачнецца з 20 ліпеня і будзе весціся па 31 ліпеня (на базе 9-х класаў) і з 20 ліпеня па 12 жніўня (на базе 11-х класаў). Унутраныя ўступныя экзамены пройдуць з 1 па 5 жніўня для тых абітурыентаў, якія паступаюць на базе 9-х класаў, з 13 па 15 жніўня - на базе 11-х класаў. Па 7 жніўня будзе залічэнне на базе 9-х класаў, па 17 жніўня - на базе 11-х. Пасля будзе прадаўжацца прыём на платную форму - па 14 і 18 жніўня адпаведна, залічэнне прадоўжыцца па 16 жніўня - на базе 9-х класаў, па 19 жніўня - на базе 11-х класаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі