Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 красавіка 2019, 14:44

Мінадукацыі расказала аб новаўвядзеннях уступнай кампаніі

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удасканаленая методыка разліку балаў ЦТ, бюджэтныя месцы для іншаземцаў і паступленне на скарочаны тэрмін навучання па адной спецыяльнасці ў розныя ВНУ - аб гэтых новаўвядзеннях уступнай кампаніі расказала сёння першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Уступная кампанія бягучага года мае некаторыя асаблівасці. Гэта адзіныя прафесійныя ўнутраныя іспыты для абітурыентаў у ВНУ на скарочаны тэрмін для адной і той жа спецыяльнасці", - сказала Ірына Старавойтава. Маецца на ўвазе тое, што можна здаць экзамен на канкрэтную спецыяльнасць у адной ВНУ, а потым выкарыстоўваць выпіску з рэзультатамі для паступлення ў іншую - на тую ж спецыяльнасць. Гэта прымусіць установы адукацыі канкурыраваць.

"Таксама замежныя грамадзяне, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі іншых дзяржаў і маюць выдатныя поспехі ў вучобе, змогуць атрымаць вышэйшую адукацыю ў Беларусі на бюджэтнай аснове па грантах", - дадала Ірына Старавойтава.

Нарэшце, у 2019 годзе ўдасканалена методыка разліку балаў ЦТ. "Яна дае магчымасць не толькі ранжыраваць абітурыентаў па іх узроўні падрыхтоўкі, але і супаставіць рэзультаты ЦТ з вынікамі навучання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі", - растлумачыла першы намеснік міністра. Сам падлік балаў будзе ажыццяўляцца ў аўтаматычным рэжыме.

У Беларусі 2 мая пачынаецца рэгістрацыя на асноўны этап цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах і стартуе ўступная кампанія.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі