Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 лістапада 2019, 16:37

Мінадукацыі расказала аб новаўвядзеннях для забеспячэння сумленнага спаборніцтва на рэспубліканскай алімпіядзе

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кансультант галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Анжэла Кудаярава на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА расказала аб некаторых змяненнях у арганізацыі і правядзенні рэспубліканскай алімпіяды для забеспячэння максімальна справядлівага спаборніцтва.

"З новага навучальнага года ў мэтах фарміравання празрыстасці пры падрыхтоўцы, захоўванні і дастаўцы алімпіядных заданняў для трэцяга і заключных этапаў рэспубліканскай алімпіяды вырашэнне гэтых задач замацавана за ўстановай "Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў". Прадугледжана сканіраванне ўсіх выкананых удзельнікамі алімпіядных заданняў пасля завяршэння кожнага тура і іх перадача ў інстытут. Таксама ўключана пазіцыя для вызначэння ўмоў анулявання рэзультатаў выкананых заданняў. Каб выключыць магчымасць карупцыі пры фарміраванні складаў журы, з бягучага года прадугледжана выключэнне са складу журы рэспубліканскай алімпіяды педработнікаў, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы каманд і ўдзельнікаў, а таксама абмежаванне іх дзейнасці ў складзе журы трыма гадамі", - расказала Анжэла Кудаярава.

Штогод у Беларусі праводзіцца рэспубліканская алімпіяда, на сённяшні дзень - па 18 навучальных прадметах. У ёй прымаюць удзел амаль 600 тыс. вучняў.

Па выніках заключнага этапу ўсе навучэнцы, узнагароджаныя дыпломамі першай, другой і трэцяй ступені, прадстаўляюцца для заахвочвання ў савет спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Таксама яны атрымліваюць права на льготы пры залічэнні ва ўстановы вышэйшай адукацыі Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі