Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 кастрычніка 2021, 14:52

Мінадукацыі расказала аб кошце навучання ў ВНУ для беларусаў і замежных студэнтаў

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч расказаў журналістам аб кошце навучання ў ВНУ для беларусаў і замежных студэнтаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі мы гаворым аб беларускіх грамадзянах, то тут кошт года навучання ў ВНУ - $1 тыс. - $1,2 тыс. ніжняя мяжа. Верхняя мяжа - каля $1,5 тыс. - $1,6 тыс. Самы высокі кошт у медыцынскіх ВНУ, на асобных спецыяльнасцях у Беларускім дзяржаўным універсітэце. Кошт вызначаецца ў першую чаргу затратным бокам, аб'ектыўна існуючымі затратамі на навучанне, - расказаў Сяргей Каспяровіч. - Калі мы гаворым аб замежных грамадзянах, то тут кошт сапраўды вышэйшы недзе ўдвая, у асобных выпадках - у 2,5. Таму што ў большасці сваёй і навучанне вядзецца на англійскай мове, хоць і на рускай мове навучанне ў беларускіх ВНУ запатрабавана. Плюс, зноў жа, калі гаварыць аб тых жа медыцынскіх ВНУ, то там сапраўды затратная адукацыя. У тым ліку гэта практычнае навучанне і на базе клінік. Тут кошт даходзіць для замежнага грамадзяніна і да $5 тыс. за год. Але тым не менш адукацыя запатрабавана. І гэта вельмі важны момант".

Усяго на сённяшні дзень у ВНУ краіны, у тым ліку на падрыхтоўчых факультэтах, навучаюцца амаль 27 тыс. чалавек. "Што датычыцца дынамікі колькасці замежных грамадзян, у параўнанні з мінулым годам прырост адзначаецца ў межах некалькіх працэнтаў, гэтак жа і ў параўнанні з пазамінулым. Гэта значыць у нас такая стабільна ўстойлівая ўзрастаючая дынаміка", - дадаў начальнік галоўнага ўпраўлення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі