Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Мінадукацыі: пры прыёме ў гімназіі не будзе строгай тэрытарыяльнай прывязкі

Грамадства 26.01.2018 | 15:00
Раіса Сідарэнка. Фота з архіва
Раіса Сідарэнка. Фота з архіва

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры прыёме ў гімназіі не будзе строгай тэрытарыяльнай прывязкі. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла намеснік міністра адукацыі Беларусі Раіса Сідарэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння дзяцей прымаюць у 1-ы клас па месцы пражывання бацькоў. Хачу падкрэсліць, што гэта ў асноўным дзеючы прынцып. Мы разумеем, што вельмі строга патрабаваць гэтага ад усіх устаноў адукацыі не трэба хаця б па адной прычыне: у нас не так шмат гімназій з вывучэннем прадметаў на беларускай мове. У такія гімназіі прыязджаюць вучні з усяго горада", - сказала Раіса Сідарэнка.

У выпадку строгай тэрытарыяльнай прывязкі гэта паставіць пытанне аб існаванні такой гімназіі. "Такіх абмежаванняў, вядома, не будзе. Мы максімальна зацікаўлены ў тым, каб захаваць нашы беларускамоўныя ўстановы адукацыі", - сказала намеснік міністра.

Яна таксама адзначыла, што ў 2015 годзе ва ўсіх установах адукацыі вярнулі вывучэнне прадметаў на павышаным узроўні. "Вывучэнне на павышаным узроўні - толькі ў 10-11-х класах. Рашэнне, якое мы прымем цяпер і будзем закладваць у нашы нарматыўныя дакументы, - гэта выдзяленне дадатковых гадзін на падрыхтоўку да павышанага вывучэння гэтых прадметаў ужо на другой ступені, гэта значыць у 5-9-х класах", - дадала Раіса Сідарэнка.

Як паведамлялася, указам нумар 30 "Аб прыёме ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і навучанні ў іх", які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 студзеня, адменены экзамены ў 5-я класы гімназій. Набор у 5-я класы гімназій будзе ажыццяўляцца без правядзення ўступных іспытаў. Усе вучні, якія завершаць навучанне ў 4-м класе гімназіі, змогуць прадоўжыць навучанне ў 5-м класе гэтай жа гімназіі. Пры прыёме ў 5-я класы гімназій-каледжаў мастацтваў конкурсны адбор па выніках праверкі творчых здольнасцей захоўваецца.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Гандаль у Мінску ў святочныя дні Магазінам Мінска з 15 снежня па 15 студзеня рэкамендавана працаваць без закрыцця на рамонт і санітарны дзень.